25 красавiка 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NАТО ўзмацніла паветраную выведку ля межаў Беларусі пасля заявы Пуціна аб ядзернай зброі

8
NАТО ўзмацніла паветраную выведку ля межаў Беларусі пасля заявы Пуціна аб ядзернай зброі

З 27 сакавіка ўздоўж межаў Расеі, Беларусі і Украіны ажыццяўляюць назіранне як мінімум чатыры самалёты.

Паўночнаатлантычны альянс узмацніў паветраную выведку пасля заявы расейскага кіраўніка Пуціна аб намеры размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.

Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на партал Flightradar, з панядзелка, 27 сакавіка, уздоўж межаў Расеі, Беларусі і Украіны ажыццяўляюць назіранне як мінімум чатыры самалёты.

Швэдскі самалёт-выведчык Gulfstream IV з пазыўным SVF645 ажыццяўляе палёт над тэрыторыяй Польшчы ўздоўж межаў Украіны і Беларусі.

У паветры над Польшчай таксама знаходзіцца амерыканскі Boeing E-8C Joint STARS з пазыўным REDEYE6.

За сітуацыяй у Беларусі і Расеі з паветранай прасторы Літвы, Латвіі і Эстоніі назіраюць яшчэ два самалёты: Bombardier Challenger 650 ARTEMIS з пазыўным CL60 і Boeing RC-135W Rivet Joint з пазыўным RRR7227.

25 сакавіка Пуцін у эфіры тэлеканала «Расія-24» заявіў, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Паводле ягоных слоў, Лукашэнка ўжо доўгі час прасіў яго размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Акрамя таго, Масква ўжо перадала Менску ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю.

Міністэрства замежных спраў Украіны запатрабавала тэрмінова склікаць пасяджэнне Рады Бяспекі ААН у сувязі з заявай Пуціна аб размяшчэнні расейскай ядзернай зброі ў Беларусі.

У ЗША паабяцалі прыцягнуць Расею да адказнасці за планы размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.v

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках