20 красавiка 2024, Субота, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаўся суд над былым «сэнатарам» і дырэктарам птушкафабрыкі «Дружба»

12
У Беларусі пачаўся суд над былым «сэнатарам» і дырэктарам птушкафабрыкі «Дружба»

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Судовае пасяджэнне па справе былога генеральнага дырэктара і «сэнатара» Васіля Маркевіча пачалося раніцай 29 сакавіка, піша Intex-press.

Экс-кіраўніка судзяць паводле дзвюх частак арт.430 Крымінальнага кодэкса (Атрыманне хабару). Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Нагадаем, першая інфармацыя аб затрыманні на той момант генеральнага дырэктара ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Васіля Маркевіча з'явілася ў ліпені 2022 года. Работнікі прадпрыемства расказвалі, што кіраўніка вывелі ў кайданках проста з кабінета.

Прыкладна праз месяц на дзяржаўнай тэлевізіі выйшаў сюжэт аб карупцыі ў сельскай гаспадарцы, у якім паведамлялася, што адзін з кіраўнікоў птушкафабрыкі (прозвішча пры гэтым не называлася) "за лабіяванне інтарэсаў прыватнай кампаніі пры ўкладанні кантрактаў ён атрымаў хабар на суму 6500 даляраў".

У канцы кастрычніка мінулага года "савет рэспублікі нацыянальнага сходу" датэрмінова пазбавіў Васіля Маркевіча статусу «сенатара». А ў канцы лістапада на "Дружбу" прызначылі новага кіраўніка.

Васіль Маркевіч узначальваў птушкафабрыку "Дружба" з 2003 года. Ён узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі", у 2012 годзе быў уганараваны годнасцю "Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна", а ў 2013-м - годнасцю "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".

У 2016 годзе Васіль Маркевіч быў уганараваны годнасцю "Чалавек года" Берасцейскай вобласці, а ў 2018 - прызнаны найлепшым кіраўніком сярод прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўвання сельскай гаспадаркі на Берасцейшчыне. Выбіраўся членам "савета рэспублікі" шостага і сёмага скліканняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках