19 красавiка 2024, Пятніца, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белгарадзе пачалася паніка праз сірэны паветранай трывогі

3
У Белгарадзе пачалася паніка праз сірэны паветранай трывогі

Жыхары расейскага места патрабуюць адказу ад губернатара.

Раніца серады, 29 сакавіка, у Белгарадзе пачалася з сірэны. Пакуль гэта была планавая праверка сістэмы інфармавання насельніцтва, але, улічваючы рэгулярную «бавоўну», а таксама няўдалыя старты ракет войскам РФ, якія падаюць праз сэкунды пасля ўзлёту, рыхтуюць людзей не проста так, піша dialog.ua.

Зрэшты, нават арганізацыі правярання сірэны расейскія чыноўнікі не далі рады. Вялікая частка жыхароў Белгарада альбо ўвогуле не чула гукаў, альбо яны былі і даносіліся здалёк.

Тым часам белгарадцы баяцца выходзіць на грамадскія работы праз "жоўты" ўзровень небяспекі ў рэгіёне. Адзін з тутэйшых жыхароў пацікавіўся ў губернатара, як гарантуюць бяспеку людзей і што будуць рабіць з выяўленымі падазронымі прадметамі.

Гэта раз’юшыла кіраўніка рэгіёна Вячаслава Гладкова, і ён з’едліва адказаў нешта ў духу: «Баішся - не хадзі».

«Работы не плануецца праводзіць уздоўж мяжы і ў тых месцах, дзе небяспечна, адбываецца абстрэл тэрыторыі і ёсць міны», - запэўніў чыноўнік гараджан.

Аднак бяспека знаходжання на дварэ белгарадцаў ад гэтых слоў не павялічылася.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках