19 красавiка 2024, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Лукашэнка «зламаўся»

11
Палкоўнік УСУ: Лукашэнка «зламаўся»
Алег Жданаў

Ваенны экспэрт назваў важны нюанс перамяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі.

Заявы дыктатара Уладзіміра Пуціна аб намеры размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі сведчыць аб тым, што Расея напярэдадні саміту NАТО, які будзе праходзіць у ліпені ў Вільні, імкнецца бліжэй пасунуць тактычную ядзерную зброю да краін Балтыі.

Пра гэта палкоўнік запасу УСУ, ваенны экспэрт Алег Жданаў заявіў у інтэрв'ю «Главреду».

Яшчэ адной прычынай ён назваў намер Масквы «зарэзерваваць за сабой тэрыторыю Беларусі канчаткова і беззваротна».

«Пуцін не перадае ядзерную зброю, а завозіць расейскае ўзбраенне на тэрыторыю Беларусі. Прынцыпова важна, што зброя не перадаецца, а перамяшчаецца. Перадаваць Пуцін нікому нічога не будзе, а ахоўваць узбраенні будуць войскі РФ», - растлумачыў экспэрт.

Разам з тым ён мяркуе, што на тэрыторыі Беларусі будзе пастаянна дзейная вайсковая база Расейскай Федэрацыі.

«Расейскія войскі будуць знаходзіцца там на сталай аснове. Гэта сведчыць аб тым, што Лукашэнка зламаўся, усё ж такі даў тэрыторыю, кавалачак зямлі Пуціну і Расея будуе вайсковую базу. Расейская зброя будзе на тэрыторыі Беларусі», - дадаў Жданаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках