25 красавiка 2024, Чацвер, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Уладзіміра Цыгановіча будуць судзіць паводле новай справы

2
Палітвязня Уладзіміра Цыгановіча будуць судзіць паводле новай справы
УЛАДЗІМІР ЦЫГАНОВІЧ
ФОТА: SPRING96.ORG

Блогера абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі».

Аўтара Youtube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. Палітвязня абвінавацілі паводле двух артыкулаўКрымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Блогер праходзіў у Мікалая Статкевіча і Сяргея Ціханоўскагасправе , 14 снежня 2021 года яго прысудзілі да 15 гадоў калоніі.

У канцы 2022 года Цыгановічу ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады.

Як стала вядома праваабаронцам, 7 красавіка ў Ленінскім судзе Магілёва палітвязня будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Суддзя - Таццяна Касцюк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках