19 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад беларускіх адвакатаў патрабуюць даносіць на замежнікаў

7
Ад беларускіх адвакатаў патрабуюць даносіць на замежнікаў

Акрамя расейцаў.

Загадчыкаў менскіх юрыдычных кансультацый просяць паведамляць аб кліентах-іншаземцах, якія знаходзяцца ў Беларусі. Такое патрабаванне змяшчаецца ў лісце старшыні Менскай гарадской калегіі адвакатаў, якое апынулася ў распараджэнні праекта «Права на абарону».

Паводле ліста, патрабаванне ўводзіцца «ў выкананне распараджэння Міністра юстыцыі Хаменкі С.М.». Адвакатам трэба прадставіць інфармацыю аб фактах звароту замежных грамадзян (за выключэннем грамадзян Расеі), якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў Беларусі. Ні Мінюст, ні МГКА не абазначаюць прычыны запыту або мэту і спосаб выкарыстання атрыманай інфармацыі.

«Права на абарону» звяртае ўвагу, што кліенты-замежнікі не паведамляюць аб перадачы інфармацыі аб іх і не даюць пісьмовай згоды на гэта.

«Пры гэтым у Міністэрства юстыцыі могуць давацца імя, прозвішча, месца рэгістрацыі, кантактны тэлефон замежнай асобы. Усё гэта звесткі аб прыватным жыцці кліента, адпаведна, распараджэннем Міністра парушаецца не толькі міжнародна-прыняты прынцып адвакацкай таямніцы, але яшчэ і права кліента на прыватнае жыццё», - заяўляе «Права на абарону».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках