29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі ды Расеі ўтварылася шматкіламетровая чарга з цяжкавікоў

4
На мяжы Беларусі ды Расеі ўтварылася шматкіламетровая чарга з цяжкавікоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чарга пачала расці ўчора.

На беларуска-расейскай мяжы перад пунктам перасячэння «Чырвоная Горка» ўтварылася чарга з грузавікоў. Як паведамляе «Зеркало», пра гэта ў чатах для грузаперавозчыкаў пішуць дальнабойнікі.

Дальнабойнікі паведамляюць у чаце, што чарга на беларуска-расейскай мяжы перад пунктам пераезду «Чырвоная Горка» (Гэта Аршанскі кірунак) пачала расці ўчора да абеду. Блізу 5.00 яна была 2,5 км, а 13.00 чарга была ўжо 6,7 км. Сёння ўдзень чарга з цяжкавікоў вырастала да 18-20 км.

Блізу 14.40 вадзіцель паведаміў, што ён спыніўся ў хвасце чаргі, у той момант яна заканчвалася на 591 км трасы М1, каля павароту ў бок вёскі Лабаноў Дубровенскага раёна. Ад гэтага месца да «Чырвонай Горкі» адлегласць блізу 18 км.

«Што там здарылася? Чаму так марудна?», «Гэта дзень на праходжанне мяжы», - абмяркоўваюць сітуацыю вознікі.

У бок Беларусі чарга невялікая.

Нагадаем, 2 сакавіка на гэтым жа пункце перасячэння мяжы чарга амаль 10 км была ў бок Беларусі. Кіроўцы бачылі, як на тэрыторыі Расеі стаяла паліцыя з аўтаматамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках