19 красавiка 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у будынку ФСБ у Растове: апублікаваныя новыя падрабязнасці

6
Выбух у будынку ФСБ у Растове: апублікаваныя новыя падрабязнасці

Кіраўніцтва структуры зладзіла сапраўдны «разбор палётаў».

Выбух у будынку пагрануправы ФСБ РФ, які адбыўся 16 сакавіка, мог быць следствам дзеянняў расейскіх «умельцаў», якія паспрабавалі агледзець дрон, піша тэлеграм-канал Baza.

Тады ў будынку пагрануправы ФСБ здарыўся буйны пажар, з прычыны якога часткова абрынуўся корпус установы. Кіраўніцтва ФСБ РФ ужо зладзіла сапраўдны «разбор палётаў» з гэтай нагоды сваім падначаленым у Растове-на-Доне.

Раней асноўнай версіяй выбуху спецслужбы РФ назвалі непаладкі з электраправодкай, якія пацягнулі выбух гаруча-змазачных матэрыялаў, аднак, паводле звестак тэлеграм-канала, у кулуарах спецслужбы актыўна правяраецца яшчэ адна версія падзей.

Напрыклад, у будынку мог падарвацца «ўкраінскі» дрон, які незадоўга да выбуху ФСБ знайшла на тэрыторыі Растоўскай вобласці. Паведамляецца, што трое супрацоўнікаў спецслужбы, імаверна, захацелі ўласнаручна пакалупацца ў тэхніцы на прадмет выяўлення выведвальных звестак (у дрон была ўмантаваная камера для запісу інфармацыі), але, не справіўшыся з БПЛА - ледзь не знеслі будынак пры яго аглядзе.

СМІ ўдакладняюць, што спачатку здарыўся моцны выбух, потым - агонь перакінуўся на склад. З прычыны здарэння ўсе ўдзельнікі агляду «ўкраінскага» дрона загінулі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках