29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць стварыць яшчэ адзін ядзерны рэактар

17
У Беларусі хочуць стварыць яшчэ адзін ядзерны рэактар

Дапамагаць у будаўніцтве зноў будуць расейцы.

У Беларусі працуюць над стварэннем даследчага рэактара. Аб гэтым заявіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, піша БелТА.

«Мы летась былі ў Курчатаўскім інстытуце, глядзелі даследчы рэактар ПІК у Гатчыне. Дамовіліся аб узаемадзеянні. Мы ўжо гатовыя падпісаць пагадненне аб уступленні Беларусі ў гэтую калабарацыю з мэтай правядзення фундаментальных даследаванняў. Працуем і над тым, каб у Беларусі стварыць даследчы рэактар, ужо для задач больш практычнага характару - для гарантавання бяспекі БелАЭС», - сказаў Гусакоў.

Ён адзначыў, што ў беларускіх і расейскіх навукоўцаў агульныя мэты і задачы — у галіне космасу, спадарожнікаў дыстанцыйнага зандавання Зямлі, новых матэрыялаў, медыцыны, біятэхналогій, электратранспарту, сельскай гаспадаркі і іншых сферах.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках