25 красавiка 2024, Чацвер, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам

8
Расейскі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Інцыдэнт здарыўся ў РФ.

28 сакавіка самалёт ІЛ-76 ВКС Расеі небяспечна зблізіўся з бізнэс-джэтам Pilatus беларускай авіякампаніі BySky. Інцыдэнт здарыўся блізу 12 гадзін дня ў небе над Самарскай вобласцю РФ.

Як паведамляе блізкі да Крамля расейскі тэлеграм-канал «БАЗА», Іл-76 ВКС Расеі з бартавым нумарам RF-78663 зніжаўся і небяспечна наблізіўся да прыватнага самалёта Pilatus HC-12NG, на борце якога былі два чальцы экіпажа і адзін пасажыр. Самалёты ішлі на перасякальных курсах. У момант збліжэння гарызантальная адлегласць паміж бартамі была 1,5 кіламетра, вертыкальная — менш за 300 метраў. Спрацавала сістэма папярэджання аб небяспечных збліжэннях.

Расавіяцыя стварыла камісію для расследавання інцыдэнту. Паводле папярэдняй інфармацыі, дыспетчар не ўсачыў за адным з самалётаў і позна зрэагаваў.

У флоце авіякампаніі BySky тры самалёты Pilatus PC-12 NG. 28 сакавіка адзін з іх, з бартавым нумарам EW-502LL, здзейсніў два пералёты: з Менска ў Арал (Казахстан) і з Арала ў Маскву. Сёння самалёт прыбыў з Масквы ў Менск.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках