29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме на авіябазе пад Сімферопалем раздаўся выбух

9
У Крыме на авіябазе пад Сімферопалем раздаўся выбух

Відэа.

Удзень у сераду, 29 сакавіка, жыхары пасёлка гарадскога тыпу Гвардзейскага, што за 22 кіламетры ад Сімферопаля, чулі гук, падобны да выбуху.

Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.

Гвардзейскае размешчанае ў лесастэпавым перадгор'і Крыма. Там знаходзіцца чыгуначны вузел Астракова, магістральнай лініі Джанкой - Сімферопаль.

Акрамя гэтага побач з Гвардзейскім знаходзіцца авіябаза.

Мясцовыя жыхары ў Telegram-каналах паведамілі аб гуку гучнага выбуху ў раёне авіябазы, ад якога ў дамах дрыжала столь.

Афіцыйна выбух пакуль не каментавалі.

Паводле інфармацыі расейскіх прапагандысцкіх Telegram-каналаў, над Гвардзейскім нібыта спрацавала сістэма СПА. Там нібыта быў збіты БПЛА.

Гэтую ж версію агучыў і так званы кіраўнік акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў. З яго слоў беспілотнік нібыта ўпаў у полі. Як ён заяўляе, ахвяр і разбурэнняў не было.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках