25 красавiка 2024, Чацвер, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кадыраўцы ў вельмі вузкіх колах абмяркоўваюць падзенне Расеі»

«Кадыраўцы ў вельмі вузкіх колах абмяркоўваюць падзенне Расеі»

Шмат хто ўжо скупляе нерухомасць за мяжой, рыхтуючыся да ўцёкаў.

Прадстаўнік ахвотніцкага чачэнскага батальёна імя Шэйха Мансура Іслам Бялакіеў у эфіры Radio NV расказаў, ці крытыкуюць у Чачэніі Крэмль за агрэсію супраць Украіны і як рыхтуюцца да паразы Расеі ў вайне.

«Той факт, што шмат якія кадыраўцы купляюць нерухомасць за межамі РФ - у арабскіх краінах, у Турцыі (вельмі вялікую колькасць нерухомасці выкупляюць кадыраўцы), ужо сведчыць аб тым, што яны стаяць на тым пункце гледжання, што Расея рана або позна ўпадзе, і ім давядзецца кудысьці ўцякаць. Так, магчыма [гэта абмяркоўваюць]. Але гэта робіцца ў вельмі вузкіх колах і з вельмі даверанымі людзьмі», - мяркуе Бялакіеў.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў у інтэрв'ю Radio NV заявіў аб існаванні фанатэкі з размовамі прадстаўнікоў расейскай эліты.

У канцы сакавіка ў Сеціве з'явіўся запіс размовы двух чалавек, чые галасы падобныя да расейскага мільярдэра Фархада Ахмедава і прадусара Іосіфа Прыгожына.

У размове яны бязлітасна крытыкуюць дзеянні Крамля, абмяркоўваючы, што ўлада, пачаўшы вайну супраць Украіны «праср***ла ўсё, праср***ла краіну».

Пад крытыку патрапілі ўся верхавіна расейскіх улад. Сярод іншага Прыгожын і Ахмедаў гавораць аб тым, што ўзброены блок Крамля спрабуе спісаць хібы расейскага войска на кіраўніка Мінабароны Сяргея Шайгу.

Прыгожын і Ахмедаў у паніцы задаюць пытанне, што рабіць далей. Крах пуцінскага рэжыму ў размове яны ўспрымаюць як спраўджаны факт, але баяцца далейшых падзей у РФ. Сярод іншага яны прагназуюць «бітвы апрычнікаў на кінжалах і кувалдах», маючы на ўвазе барацьбу за ўладу ваеўнікоў Рамзана Кадырава і Яўгенія Прыгожына.

Суразмоўцы шчыра называюць уладу Крамля злачынцамі і абвінавачваюць іх у тым, што яны пазбавілі краіну будучыні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках