24 красавiка 2024, Серада, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Екацярынбургу ФСБ затрымала журналіста Wall Street Journal

3
У Екацярынбургу ФСБ затрымала журналіста Wall Street Journal
ЭВАН ГЕРШКОВІЧ

Эвана Гершковіча абвінавачваюць у «шпіянажы на заданне амэрыканскай стараны».

У Екацярынбургу ў межах крымінальнай справы аб шпіянажы затрымалі карэспандэнта Wall Street Journal, амэрыканскага грамадзяніна Эвана Гершковіча. Аб гэтым паведаміла ТАСС са спасылкай на ФСБ.

Паводле інфармацыі выдання, затрыманне журналіста правялі супрацоўнікі ФСБ.

«Высветлена, што Эван Гершковіч, дзейнічаючы на заданне амэрыканскай стараны, ажыццяўляў збор звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу, аб дзейнасці аднаго з прадпрыемстваў расейскага вайскова-прамысловага комплексу. Пры спробе атрымання сакрэтных звестак замежнік быў затрыманы ў Екацярынбургу», - паведаміла ТАСС.

Даўней у расейскіх СМІ паведамлялася аб тым, што падчас выправы ў Екацярынбург рэдакцыя Wall Street Journal страціла сувязь са сваім журналістам.

Журналіст Дзмітрый Калезеў напісаў, што Гершковіч ездзіў у Екацярынбург пісаць пра стаўленне да вайны і пра вербаванне тутэйшых жыхароў у ПВК «Вагнер».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках