25 красавiка 2024, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Пуціна надыходзіць «дзень Х»

7
Для Пуціна надыходзіць «дзень Х»

У Нямеччыне назвалі дату магутнага ўдару УСУ з выкарыстаннем танкаў «Леапард».

Ва Украіну працягвае прыбываць заходняе ўзбраенне, перададзенае партнёрамі і неабходнае Узброеным сілам для будучага контрнаступу. Ваенны экспэрт Ніка Ланге прагназуе, што «дзень Х» для пуцінскага войска наступіць ужо ў траўні.

Пра гэта піша нямецкае выданне BILD. У мінулыя выходныя ва Украіну прыбылі дзясяткі нямецкіх баявых танкаў і БМП, у тым ліку да 21 Leopard 2A6 і да 40 машын Marder.

За апошнія некалькі дзён Вялікабрытанія таксама паставіла Украіне 14 абяцаных асноўных баявых танкаў Challenger 2. Акрамя таго, ужо прыбыла першая з 90 абяцаных ЗША баявых машын Stryker і мноства іншага цяжкага ўзбраення. Таксама Кіеў ужо атрымаў больш за 100 бронетранспарцёраў Bradley, 50 швэдскіх баявых машын CV90 і 40 французскіх танкаў-выведчыкаў AMX-10RC.

У гэтым кантэксце экспэрты заяўляюць, што пачынаецца зваротны адлік да «дня X». Дня, калі магутныя ўкраінскія ўзброеныя сілы, абсталяваныя сучаснымі заходнімі сістэмамі ўзбраення, пачнуць адваёўваць сваю краіну ў расейскіх акупантаў.

«Я чакаю, што Украіна нанясе ўдар у пачатку ці сярэдзіне траўня», - адзначыў Ніка Ланге.

Ён дадаў, што для нанясення максімальнай шкоды расейскім акупантам танкі і бронетранспарцёры павінны выкарыстоўвацца супольна з іншымі сістэмамі ўзбраення. Размова ідзе аб артылерыі, беспілотніках, сродках размінавання і авіяцыі.

Са слоў экспэрта, перш чым Украіна пачне выкарыстоўваць сваю новую зброю супраць расейскага войска, украінскія абаронцы змадэлююць вызначальныя баі на ўсходзе і поўдні краіны ўдалечыні ад лініі фронту, каб максімальна падрыхтавацца.

Адзначаецца, што нямецкі Leopard 2A6 на 95% пераўзыходзіць расейскія танкі. Ён можа нацэльвацца на сваіх супраціўнікаў на адлегласці да пяці кіламетраў, у тым ліку ў руху і ўначы. У той жа час, большасць расейскіх танкаў вядуць дакладны агонь толькі на адлегласці ад аднаго да двух кіламетраў і толькі стоячы на месцы.

Экспэрты падкрэсліваюць, што калі ўкраінцы аптымальна выкарыстоўваюць сучасныя нямецкія танкі, то Leopard 2A6 можа дзейнічаць з такім жа поспехам, як амерыканскі Abrams у вайне ў Персідскай затоцы 1991 гады.

У той час амерыканцы перамаглі ва ўсіх танкавых бітвах супраць савецкіх танкаў, якія Расея выкарыстоўвае дагэтуль. Толькі падчас бою пад Басрай 27 лютага 1991 падраздзяленні ЗША знішчылі 186 танкаў, страціўшы пры гэтым толькі чатыры Abrams.

Варта адзначыць, што ў цэлым у Расеі занепакоена абмяркоўваюць будучы контрнаступ УСУ. Больш за ўсё расейскіх прапагандыстаў турбуюць схаваныя пастаўкі заходняга ўзбраення Украіне і схільнасць украінскага камандавання да нестандартных вайсковых пастаноў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках