29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец спрабаваў падпаліць спецвойскі, якія прыйшлі штурмаваць ягоную кватэру

12
Расеец спрабаваў падпаліць спецвойскі, якія прыйшлі штурмаваць ягоную кватэру

Пенсіянер пісаў антываенныя допісы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

У горадзе Навамаскоўску Тульскай вобласці мясцовыя ўлады кінулі спецвойскі на штурм кватэры, дзе жыве паджылы мужчына, які падазраецца ў «дыскрэдытацыі» расейскага войска - ён публікаваў антываенныя допіс ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Паводле звестак тэлеграм-канала «Тула.ЭкстрэміZм», упершыню стары прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крытыку вайны яшчэ ў траўні мінулага года. Тады яго аштрафавалі на 30 тысяч рублёў.

Аднак мужчына не здрадзіў прынцыпам і застаўся са сваёй думкай. Больш за тое, ён пачаў пагражаць паліцыянтам, што ў выпадку спробы паўторнага затрымання паспрабуе забіць хаця б аднаго з іх.

«Бобікаў папярэдзіў: другі раз прыйдзеце браць - будуць ахвяры. Згару, загіну я, але аднаго паліцая прыхаплю з сабой», - напісаў ён у сацыяльных сетках.

У выніку, калі карнікі прыйшлі другі раз арыштоўваць старога за новыя антываенныя допісы, ён сапраўды зладзіў супраціўленне. Сцвярджаецца, што мужчына абліў сябе і паліцыянтаў гаручай вадкасцю, пасля чаго паспрабаваў падпаліць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках