25 красавiка 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі расейскай эліты выйшлі на сувязь з украінскай выведкай

23
Прадстаўнікі расейскай эліты выйшлі на сувязь з украінскай выведкай

Яны спрабуюць дамовіцца аб гарантыях бяспекі.

У ГУР Мінабароны Украіна ведаюць імёны людзей, якім Пуцін распавёў аб планах нападу на Украіну

Пасля таго, як канчаткова стала зразумела, што планы Крамля захапіць Украіну зазналі паразу, усё часцей сустракаюцца паведамленні аб незадаволенасці расейскіх элітаў Пуціным. Праз вайну ва Украіне яны губляюць сваебагацці, не атрымліваючы наўзамен нічога, акрамя сусветнай ізаляцыі.

Прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Андрэй Юсаў у інтэрв'ю Gazeta.ua расказаў, што некаторыя прадстаўнікі расейскіх эліт ужо спрабуюць устанавіць кантакт з Украінай і просяць для сябе гарантый бяспекі.

«Многія прадстаўнікі так званай расейскай эліты ўжо разумеюць, што гэта (вайна з Украінай - рэд.) было каласальнай памылкай і злачынствам, а фінал будзе трагічным для Расеі. Яны спрабуюць шукаць варыянты ўласнага выратавання», - сказаў Юсаў.

Пры гэтым ён адзначыў, што гэтыя «эліты» пакуль не гавораць аб барацьбе за ўнутраныя змены ў Расеі, а толькі клапоцяцца аб уласнай бяспецы і бізнэсе.

«Яны спрабуюць выходзіць на кантакты і дамаўляцца аб персанальных гарантыях бяспекі. Такія выпадкі ўжо ёсць», - сказаў спікер ГУР.

Нягледзячы на гэта, паводле слоў Юсава, цяпер найбольшую небяспеку для Пуціна ўяўляюць менавіта тыя прадстаўнікі палітычных эліт, якія не ўваходзяць у «блізкае кола» дыктатара.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках