23 красавiка 2024, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі скацілася да ўзроўню Шарыкава

14
МЗС Беларусі скацілася да ўзроўню Шарыкава

Лукашысты перадражнілі Барэля ў адказе на крытыку аб размяшчэнні ядравай зброі.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль 26 сакавіка асудзіў планы размяшчэння расейскай ядравай зброі ў Беларусі. 30 сакавіка МЗС Беларусі апублікавала адказ — ён у стылі «сам такі», піша «Зеркало».

«Размяшчэнне расейскай ядравай зброі ў Беларусі азначала б безадказную эскалацыю і пагрозу еўрапейскай бяспецы. Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕЗ гатовы адказаць далейшымі санкцыямі», - пісаў Жазэп Барэль.

«Размяшчэнне свежых сіл NATO ля межаў Беларусі і далейшае пашырэнне Альянсу ў Паўночнай Еўропе з'яўляюцца безадказнай эскалацыяй і ключавымі фактарамі, якія пагражаюць еўрапейскай бяспецы», - заявіла ў адказ беларускае Міністэрства замежных спраў.

Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Менск дамовіліся размясціць тактычную ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі, аб чым «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Са слоў прэзідэнта Расеі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года. У МЗС РФ заявілі, што гэта павінна «гарантаваць бяспеку Расеі і яе хаўруснікаў». МЗС Беларусі заявіла, што размяшчэнне на тэрыторыі краіны ядравай зброі, непадкантрольнай Менску, не супярэчыць дамове аб нераспаўсюджанні ядравай зброі.

Ва Украіне, ЕЗ і ЗША асудзілі такія планы. Пры гэтым у Белым доме паведамілі, што пакуль не назіраюць якога-небудзь канкрэтнага перамяшчэння ядравай зброі ў Беларусь або намеру выкарыстаць яе ва Украіне. Раней аб гэтым заяўлялі ў Пентагоне. Тым не менш прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адзначыў, што сітуацыя выклікае занепакоенасць і ў той жа час можа сведчыць, што Пуцін загнаны ў кут.

На патрабаванне Кіева праблему абмяркуюць у Радзе Бяспекі ААН - паседжанне прызначанае на 31 сакавіка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках