24 красавiка 2024, Серада, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі большасць контрбатарэйных комплексаў РФ

УСУ знішчылі большасць контрбатарэйных комплексаў РФ

Расея не зможа аднавіць іх парк праз санкцыі.

УСУ зліквідавалі большасць расейскіх контрбатарэйных комплексаў. Маскве будзе цяжка аднавіць іх парк праз санкцыі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, 23 сакавіка Сілы спецыяльных аперацый Украіны апублікавалі кадры знішчэння расейскай контрбатарэйнай станцыі "Заапарк-1М" каля Данецка.

Паводле звестак брытанскай выведкі, спробы абедзвюх старон нэйтралізаваць контрбатарэйныя радары супраціўніка былі заўсёдным элементам вайны. Гэтых сістэм параўнальна няшмат, але яны значна павялічваюць баявыя магчымасці. Яны дазваляюць камандзірам хутка выяўляць і знішчаць артылерыю супраціўніка. Аднак, раз яны маюць актыўную электрамагнітную сігнатуру, іх можна выявіць і знішчыць.

«Расея страціла як мінімум шэсць «Заапарк-1М», і, мабыць, ва Украіне засталася вельмі абмежаваная іх колькасць», - гаворыцца ў паведамленні.

Аднаўленне парку контрбатарэйных сістэм, напэўна, з'яўляецца ключавым прыярытэтам для абедзвюх старон. Аднак Расеі будзе цяжка гэта зрабіць, бо сістэмы залежаць ад паставак высокатэхналагічнай электронікі, якія былі перапыненыя санкцыямі, зазначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі радыёлакацыйны комплекс выведкі і кантролю страляніны «Заапарк» на Данецкім кірунку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках