25 красавiка 2024, Чацвер, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі: Расейцы прыкметна нэрвуюцца пад Бахмутам

2
Сырскі: Расейцы прыкметна нэрвуюцца пад Бахмутам
ФОТА: GETTY IMAGES

УСУ асвоілі новую тактыку

За гэты тыдзень сілы СПА знішчылі дзевяць расейскіх дронаў - 7 БЛА "Арлан-10" і 2 БЛА "Залы" пад Бахмутам Данецкай вобласці, дзе вядуцца цяжкія баі. Акрамя таго, вораг прыкметна нэрвуецца на Бахмуцкім кірунку, бо адчувае нястачу ў жывой сіле.

Аб гэтым заявіў начальнік Наземных войскаў генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі, піша РБК-Украіна са спасылкай на ягоны Telegram.

«У варунках сталага ўплыву артылерыі супраціўніка нашы ваяры навучыліся ўзаемадзейнічаць з падраздзяленнямі РЭБ, хутка выяўляць малапамерныя і малапрыкметныя варожыя БЛА ў паветры і дакладна ў іх цаляць. Акрамя гэтага СПА Наземных войскаў вядзе актыўную абарону нашай артылерыі ад удараў варожых баражавальных баявых прыпасаў, расказаў ён.

Са слоў Сырскага, Сілы абароны працягваюць абарону Бахмута, наносячы вялікія страты ворагу на ўсходзе.

"На пэўных дзялянках вораг прыкметна нэрвуецца, бо час гуляе супраць іх, а чалавечага рэсурсу для штурмаў нашых пазіцый застаецца менш", - дадаў генерал.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках