УСУ знішчылі расейскі танк, які толькі што сышоў з канвеера
11- 31.03.2023, 11:14
- 9,410

Т-72 апошняй мадыфікацыі эфектна палае пад Мар'інкай.
Расейскае войска далей траціць на полі бою не толькі жывую сілу, але і цяжкую вайсковую тэхніку. Адна з іх - танк "Т-72Б3", які надоечы сышоў з канвеера.
Навіной падзяліўся Юры Мысягін, апублікаваўшы відэадовады на сваёй старонцы ў Telegram-канале.
Ён сцвярджае, што варожы танк быў знішчаны ля Мар'інкі на Данбасе. У РФ танкі сямейства "Т-72" пачалі вырабляць у 2011 годзе.
Цяпер ідуць актыўныя работы для вырабу больш сучаснай версіі "Т-72Б3М". Мысягін упэўнены, што на кадрах менавіта танк мінулага года вырабу, а значыць, МА РФ адпраўляе на фронт не толькі "Т-54", але і больш сучасныя версіі танкаў.