29 траўня 2023, панядзелак, 18:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заявілі, што Расеі не месца ў Радзе Бяспекі ААН

19
ЗША заявілі, што Расеі не месца ў Радзе Бяспекі ААН

Амэрыканская сталая прадстаўніца жорстка выказалася на адрас расейскіх дыпламатаў.

Расея не мае быць сталым сябрам Рады Бяспекі ААН, заявіла сталая прадстаўніца ЗША пры арганізацыі Лінда Томас-Грынфілд.

«Расея з'яўляецца сталым сябрам Рады бяспекі. Але быць ім не мае праз тое, што яна робіць ва Украіне», - сказала Томас-Грынфілд.

Яна дадала, зрэшты, што Статут ААН не дазваляе мяняць статус сталых сябраў Рады бяспекі - РФ, ЗША, Францыі, Вялікай Брытаніі ды Кітая, - кожны з якіх мае права вета. Акрамя гэтага, у раду на падставе ратацыі ўваходзяць 10 нясталых чальцоў.

З 1 красавіка Расея на месяц стане старшынёй Рады бяспекі, а яе сталы прадстаўнік - Васілій Нябензя - атрымае паўнамоцтвы склікаць, пачынаць і весці пасяджэнні; падпісваць прынятыя Радай бяспекі дакументы. Расейскія дыпламаты атрымаюць кантроль над сталымі камітэтамі Рады бяспекі.

Са слоў Томас-Грынфілд, ЗША спадзяюцца, што расейскія дыпламаты будуць паводзіць сябе «прафесійна», хоць і сумняваюцца ў гэтым.

"Мы чакаем, што яны будуць шукаць магчымасці прасунуць сваю кампанію дэзінфармацыі супраць Украіны, ЗША і ўсіх нашых хаўруснікаў", - сказала яна.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».