Паніка нарастае: калабаранты шукаюць, куды ўцякаць з Крыма
7- 31.03.2023, 11:36
- 7,398

Расейцы рыхтуюцца да прыходу УСУ.
У часова акупаваным Расеяй украінскім Крыме нарастае паніка як сярод расейскіх захопнікаў, так і сярод расейцаў і калабарантаў, якія прыехалі на паўвостраў пасля сакавіка 2014 года. У Крыме практычна спынілася будаўніцтва, на гандлёвых інтэрнэт-сэрвісах з'явілася велізарная колькасць аб'яў аб продажы бытавой тэхнікі і рэчаў, а цывільныя асобы ўсё больш актыўна абмяркоўваюць эвакуацыю.
Між тым на тэрыторыі паўвыспы павялічылася колькасць расейскіх акупантаў, захопнікі актывізавалі капанне акопаў на ўзбярэжжы і будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў. Пра гэта заявіў чалец Меджліса крымска-татарскага народа Эскандэр Барыеў у каментары «24 каналу».
Са слоў Барыева, расейскія захопнікі ўзмоцнена рыхтуюцца да магчымага наступу сіл абароны Украіны на Крым. Яны капаюць траншэі проста на ўзбярэжжа.
Не сумняваюцца ў тым, што УСУ такі прыйдуць на паўвыспу, і мясцовыя калабаранты. Так, здраднікі, якія маюць грошы, цяпер актыўна спрабуюць набыць нерухомасць у Турцыі і паасобных іншых краінах, а таксама шукаюць магчымасці выехаць з паўвострава. Пачашчаюцца выпадкі вывазу расейцамі сем'яў з Крыма. У той жа час частка расейцаў, якія прыехалі на паўвостраў, дагэтуль спадзяецца на «другое войска свету».
«Гэта датычыцца і расейскіх грамадзян, якія там. Яны вельмі замбаваныя. Яны яшчэ спадзяюцца, што іх «абароняць» узброеныя сілы Расеі», - заявіў Барыеў.
Са слоў чальца Меджліса, цяпер у Крыме нарастае паніка на ўсіх узроўнях. У тым ліку для пацвярджэнне гэтай тэзы ён падае інфармацыю аб практычна поўным прыпыненні будаўнічага бізнэсу ў Крыме. Пры гэтым, запэўнівае Барыеў, будаўніцтва спынілася не праз нястачу будаўнічых матэрыялаў, а дзеля страху праводзіць будаўнічыя работы на фоне магчымай дэакупацыі паўвострава ўкраінскім войскам.
У той жа час, адзначыў ён, расейцы вельмі актыўна на інтэрнэт-сэрвісе для змяшчэння аб'яў спрадаюць бытавыя рэчы і тэхніку, якую куплялі 2-3 гады таму.
"Гэта сведчыць аб тым, што яны спрадаюць майно і пачынаюць выязджаць", – перакананы Барыеў.
Тэма эвакуацыі абмяркоўваецца, сцвярджае чалец Меджліса, практычна на ўсіх узроўнях. Пра гэта гавораць тыя, хто жыве ў Крыме, паміж сабой. Ключавое пытанне - хто і як плануе эвакуавацца ў выпадку патрэбы.
Дый прадстаўнікі акупацыйных уладаў, здаецца, таксама не выключаюць развіцця падзей, калі давядзецца ўцякаць з акупаванага паўвострава.
«І сапраўды, не толькі па дамах праходзяць і збіраюць інфармацыю - ці ёсць там паджылыя людзі, транспартныя сродкі, непаўналетнія дзеці. Такую ж інфармацыю збіраюць у муніцыпальных, дзяржаўных установах», - падкрэсліў Барыеў.
Нават заявы гаўляйтара Сяргея Аксёнава аб стварэнні ўласнага кішэннага войска - прыватнай вайсковай кампаніі «Канвой» - вельмі красамоўныя.
«Так ён спрабуе сказаць аб тым, што «мы з крымчукоў створым ахоўную брыгаду, якая будзе ахоўваць Крым», - перакананы сябра Меджліса.
Тым часам на паўвыспе стала больш расейскіх акупантаў і тэхнікі, напрыклад, тутэйшыя жыхары расказваюць, што ўсё часцей бачаць у Крыме старыя вайсковыя "ЗІЛы".
«Гэта ўсё сведчыць, што сапраўды ў Крыме мяняецца стаўленне да ўсіх працэсаў. Калі даўней яны былі больш упэўненыя, што іх «абароняць» узброеныя сілы Расеі, цяпер пачынае мяняцца сітуацыя», - адзначыў Барыеў.
Тым часам вымушана пакідаюць Крым і грамадзяне, якія падтрымліваюць Украіну. Робяць яны гэта, каб унікнуць "мабілізацыі": захопнікі пачалі набор на паўвостраве на два тыдні раней, чым планавалі.
«Па дамах праходзяць і разносяць позвы. І для нас важна, вядома, каб нашы суайчыннікі заставаліся там. Але гэта небяспечна таксама», - адзначыў сябра Меджліса.
Ён дадаў, што вельмі важна інфармацыйна «стымуляваць» расейцаў, якія незаконна прыехалі ў Крым, а таксама мясцовых калабарантаў як мага хутчэй выехаць з паўвострава.