20 красавiка 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі прапагандыст абняславіўся, спрабуючы растлумачыць няўдачы РФ на фронце

5
Расійскі прапагандыст абняславіўся, спрабуючы растлумачыць няўдачы РФ на фронце

На шоў Скабеевай пасмяяліся з вайсковага патэнцыялу Крамля.

Расейскі прапагандыст, «ваенны карэспандэнт» Аляксандр Сладкоў абняславіўся ў эфіры расейскага прапагандысцкага ток-шоў «60 хвілін». Ён не змог растлумачыць, чаму УС РФ усяго за год вайны супраць Украіны цалкам вычарпалі свой наступальны патэнцыял і не здольныя захопліваць украінскія гарады і вёскі.

Урывак перадачы апублікаваў Telegram-канал «Украіна 365».

Падчас ток-шоў вядоўца Вольга Скабеева пацікавілася ў Сладкова: «Пакуль усё ж ваюем, хутчэй, ад абароны?» Ён не стаў хаваць, што менавіта да тактыкі абароны вымушана было перайсці расейскае войска. Чаму так адбылося, ён растлумачыць не змог.

«Ну, вядома, ад абароны! Воля, вядома, ад абароны таму што… яе… Бо… Бо! - заявіў прапагандыст і засмяяўся.

Абодва гэтыя персанажы яшчэ год таму ўпэўнена хлусілі расейцам, што іх войска возьме Кіеў за тры дні, яно «другое ў свеце», а Украіны наогул нібыта няма. Сёння рыторыка прапаганды РФ рэзка памянялася.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках