23 красавiка 2024, aўторак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей і паставіць лаўкі ў праваслаўных цэрквах

52
Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей і паставіць лаўкі ў праваслаўных цэрквах

Дыктатар надумаў змагацца з чайлдфры.

Падчас паслання да «нацыянальнага сходу» Лукашэнка запатрабаваў забараніць заклікі не мець дзяцей. Таксама дыктатар кінуў папрок у бяздзетнасці святарам і прапанаваў паставіць лаўкі ў праваслаўных цэрквах.

«Ну што гэта такое, выходзіць святар - яны ж не маюць права мець дзяцей - і агітуюць мяне за дзяцей. Гэта абсурд поўны, ну чаму яны не могуць мець дзяцей? І тады пачынаецца і педафілія, і мужаложства. Ну гэта ж жывыя людзі, чаму яны не могуць мець дзяцей? - абураўся Лукашэнка.

«Слухайце, ну што гэта такое, калі мы прыходзім у царкву? Ну добра, мы яшчэ здаровыя, прабачце мяне, стаім па дзве, па тры гадзіны... Хто моліцца, а хто ўжо думае: хутчэй бы гэта скончылася. Ну, пастаўце вы гэтыя лаўкі, праваслаўныя цэрквы, няхай людзі сядзяць, асабліва бабулькі», — заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках