25 красавiка 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін вуснамі Пяскова агучыў новае глупства

13
Пуцін вуснамі Пяскова агучыў новае глупства
ФОТА: GETTY IMAGES

У Крамлі раптам засумняваліся ў КНР.

Расейскі бок крытычна адазваўся аб так званым «мірным плане» Кітая, прыдумаўшы чарговую недарэчную прычыну, каб не прымаць нават гэты варыянт, піша dialog.ua.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін праз свайго прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова заявіў, што ў плане Кітая ёсць цэлы шэраг пунктаў, якія не рэалізуюцца.

Пры гэтым у Крамлі, згодна з традыцыяй абвінавацілі ў немагчымасці рэалізацыі кітайскага плана наконт Украіны і заходніх краін.

Са слоў Пяскова, Украіна нібыта «не можа не паслухацца сваіх заходніх куратараў».

«Мірны план Кітая пастаўлены на паўзу. Там ёсць пэўныя пункты, якія нерэалізуюцца цяпер у сувязі з немагчымасцю ўкраінскага боку не паслухацца сваіх куратараў, сваіх камандзіраў», - сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Ён дадаў, што гэтыя «камандзіры» сядзяць не ў Кіеве і патрабуюць ад Украіны, каб вайна працягвалася. Праўда пуцінская прэс-служба забылася згадаць аб тым, што ініцыятарам гэтай вайны была ўсё ж такі РФ, якая ў аднабаковым парадку парушыла нават выгадныя ёй Менскія пагадненні і без аб'яўлення вайны пачала баявыя дзеянні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках