29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Славеніі загаварыў па-ўкраінску ў Бучы

3
Прэм'ер Славеніі загаварыў па-ўкраінску ў Бучы
Фота: Bloomberg

«Разам з вамі і мы казацкага роду», - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Славеніі Робэрт Голаб падчас візіту ў Бучы зрабіў заяву на ўкраінскай мове. Ён асудзіў расейскую агрэсію і выказаў падтрымку Украіне. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэм'ера Славеніі падчас выступу ў Бучы з нагоды гадавіны вызвалення места ад расейскіх акупантаў.

Звяртаючыся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ўкраінцаў, ён падкрэсліў, што нялёгка знаходзіцца ў месце, бо "адна рэч слухаць аб тым, што тут адбылося, іншая справа быць тут і адчуваць гэта".

- Гэтая вайна несправакаваная і непатрэбная. Гэта нам усім накінулі, але цяпер яна злучыла нас. Сёння ўсе мы ўкраінцы. Ваш сцяг - цяпер і наш сцяг. У Славеніі мы развешваем яго перад усімі дзяржаўнымі ўстановамі, таксама перад маім кабінетам. Дазвольце мне ўспомніць, што сёння мы звязаныя як ніколі. Разам з вамі і мы казацкага роду. Разам з намі зноў «запануеце ў сваёй старонцы». Слава Украіне», - сказаў Голаб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках