25 красавiка 2024, Чацвер, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барсэлона» афіцыйна заявіла аб намеры вярнуць Ліянэля Мэсі ў клуб

4
«Барсэлона» афіцыйна заявіла аб намеры вярнуць Ліянэля Мэсі ў клуб
Фота: Mutsu Kawamori / AFLO / Global Look Press

Каталонцаў не спыняць нават магчымыя перашкоды.

Віцэ-прэзідэнт «Барсэлоны» Рафаэль Юстэ заявіў, што «сіне-гранатавыя поўныя спадзяванняў вярнуць Ліянэля Мэсі ў найбліжэйшае летняе трансфернае акно. Каталонцаў не спыняць нават магчымыя перашкоды, як вялікі заробак аргентынца і патэнцыйныя праблемы з ягонай рэгістрацыяй, піша pressball.by.

«Я маю сказаць «так» усяму, што звязанае з Леа. Мэсі і ягоная сям'я ведаюць, як я яго люблю. Я ўдзельнічаў у перамовах два гады таму, якія не закончыліся поспехам. Гэтая стрэмка дагэтуль у мяне ўнутры.

Я б хацеў, каб Мэсі вярнуўся. Думаю, што фанаты таксама, бо цудоўныя гісторыі ў жыцці маюць мець шчаслівы канец. І мы закаханыя ў Мэсі, і я думаю, што Мэсі закаханы ў «Барсу» - клуб і Барсэлону-места.

Матэу Алемані і Жордзі Кройф праз два месяцы павінны прадставіць Хаўеру Тэбасу план дзейнасці і даходаў клуба. І калі ўсе варункі будуць створаныя, магчымасць трансферу з'явіцца. Прэзідэнт размаўляў з бацькам Леа, яны маюць добрыя стасункі.

Я не хачу, каб ПСЖ успрымаў гэта як атаку на іх. Гэта зусім не так. Калі ўсё складзецца, будзе файна, бо лёс прымушае вас вярнуцца туды, куды вы маем вярнуцца. Калі б мы змаглі стварыць усе варункі і вярнуць Леа ў Барсэлону, гэта было б ідэальным заканчэннем вельмі шчаслівай гісторыі», - цытуе аднаго з кіраўнікоў «сіне-гранатавых» выданне AS.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках