19 красавiка 2024, Пятніца, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панскі дом за $15 у Ганцавіцкім раёне выклікаў ажыятаж на аўкцыёне

16
Панскі дом за $15 у Ганцавіцкім раёне выклікаў ажыятаж на аўкцыёне

Кошт вырас у шакавальную колькасць разоў.

Цікавы лот пайшоў з малатка сёння, 31 сакавіка: стогадовая панская сядзіба ў Ганцавіцкім раёне. Гістарычны аб'ект ніяк не маглі прадаць, пакуль не выставілі з пачатковым коштам на адну базавую. І справа пайшла: на аўкцыёне налічылі 10 удзельнікаў. Кошт вырас у сотні разоў. Onliner.by расказвае, чым скончыліся таргі, на электроннай пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».

Дом знаходзіцца ў аграгарадку Агарэвічах, яго пабудавалі яшчэ ў 1911 годзе, належаў памешчыкам Свяржынскім. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, таму новаму ўладальніку трэба будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства.

Сядзіба выстаўлялася на аўкцыён чатыры разы. Першапачатковы кошт быў такі: 161 тысяча рублёў. Але ахвотных купіць не знайшлося, як і падчас наступных таргоў з паніжэннем кошту. А вось ахвотных купіць панскі дом за адну базавую аказалася нямала: на аўкцыёне 31 сакавіка было ажно 10 удзельнікаў — адна юрыдычная асоба і дзевяць фізічных асоб.

Таргі былі гарачымі. У выніку лот пайшоў за 15 651 рубель, гэта амаль 5,5 тысячы даляраў.

- Гэта значыць, кошт вырас у 423 разы, - распавялі ў «БУТБ-Маёмасць».

Аўкцыён пачаўся а 12.40, а скончыўся прыкладна а 14.30, у працэсе было зроблена 2814 ставак. Пераможца - фізічная асоба. Аўкцыённая пляцоўка не можа раскрываць звесткі пакупніка. Акрамя самога кошту пакупкі, яму яшчэ трэба будзе кампенсаваць кошт арганізацыі таргоў - крыху больш за 60 рублёў, дадалі ў «БУТБ-Маёмасць».

Будынак аднапавярховы, з калонамі, яго плошча - 324 «квадраты». Ёсць ацяпленне, вада, электрычнасць, каналізацыя, тэлефон. Пры доме ёсць прыбудова, брыгадны дом, танцпляцоўка з мостам, а яшчэ пляц на 2,5 гектара, яго перададуць у арэнду на 30 гадоў. Ёсць тры штучныя сажалкі і парк.

Яшчэ нядаўна ў сядзібе размяшчалася сталовая работнікаў буйнога сельгаспрадпрыемства «Бярозавец». Аднак з часам гаспадарцы стала невыгодна ўтрымоўваць аб'ект.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках