29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: План Крамля праваліўся

Украінская выведка: План Крамля праваліўся

«Вялікі наступ» Расеі праваліўся.

Ужо цяпер можна канстатаваць, што расейцы не змаглі дасягнуць стратэгічных мэт, якія перад імі ставіў Крэмль. Пра гэта ў эфіры «24 канала» паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў.

Юсаў заявіў, што цяпер Украіна бачыць «апагей гэтай кампаніі, якая называлася «новы расейскі вялікі наступ». Аднак трэба нагадваць і Украіне, і ўсяму свету, што мы жывем ва ўмовах поўнамаштабнага ўварвання з 24 лютага 2022 года.

- Гэта спроба ворага дэмаралізаваць украінскае грамадства, а таксама дэмаралізаваць нашых партнёраў і хаўруснікаў, маўляў, тут такая армада, для чаго ім больш надаваць дапамогу, - дадаў спікер.

Прадстаўнік украінскай выведкі адзначыў, што вынікі аднаўлення гэтага «вялікага наступу» можна ўбачыць у павелічэнні колькасці дэмілітарызаваных ворагаў і знішчэнні іх тэхнікі.

- Чарговыя тэрміны і задачы, якія крамлёўскі карлік ставіў перад акупацыйным корпусам ва Украіне, прынамсі, перад Валерыем Герасімавым пасля яго прызначэння адказным за вайну ва Украіне, праваленыя, - паведаміў Юсаў.

Ён нагадаў, што Пуцін ставіў задачу перад акупацыйнымі войскамі захапіць тэрыторыю Данбаса да канца сакавіка, аднак чарговым разам у іх нічога не атрымалася.

- Гэта азначае, што дагэтуль ніводная з агучаных стратэгічных мэт гэтай ганебнай вайны, якую расейцы называюць СВА, не дасягнутая і не будзе дасягнутая, - рэзюмаваў прадстаўнік ГУР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках