29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвясціў новую Канцэпцыю замежнай палітыкі Расеі

18
Пуцін абвясціў новую Канцэпцыю замежнай палітыкі Расеі

У канцэпцыі абазначаныя прынцыпы, задачы і прыярытэты дыпламатычнай дзейнасці Расеі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 31 сакавіка зацвердзіў новую Канцэпцыю замежнай палітыкі краіны, паведамляе прэс-служба Крамля.

Пуцін пракаментаваў, што абнаўленне Канцэпцыі замежнай палітыкі Расеі спатрэбілася праз «кардынальныя змены ў міжнародным жыцці». У канцэпцыі абазначаныя прынцыпы, задачы і прыярытэты дыпламатычнай дзейнасці Расеі.

Паведамляецца, што распрацоўкай дакумента займаліся МЗС, адміністрацыя прэзідэнта Расеі, Савет бяспекі, а таксама ўрад і іншыя міністэрствы і структуры.

У сваю чаргу галоўныя палажэнні абноўленай канцэпцыі расказаў кіраўнік расейскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў. Ён растлумачыў, што ў дакуменце выкладзенае бачанне Расеяй прынцыпаў больш збалансаванага і справядлівага светаўладкавання. Тут ён пералічыў: поліцэнтрычнасць, суверэнную роўнасць дзяржаў, забеспячэнне іх права выбіраць мадэлі развіцця, абарону культурна-цывілізацыйнай разнастайнасці свету.

Таму рамачнай задачай усіх накірункаў замежнай палітыкі Расеі ён назваў садзейнічанне станаўленню шматпалярнага светапарадку. Яшчэ акцэнт зроблены на неабходнасць забяспечваць законнасць у міжнародных стасунках. А падыход да працы ў ААН сфакусаваны на павышэнні эфектыўнасці арганізацыі і «перапацвярджэнні фундаментальных мэт і прынцыпаў» яе статута і г.д.

Акрамя таго, Лаўроў назваў ЗША «галоўным правадніком антырасейскай лініі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках