25 красавiка 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў сваёй атрыманую ад Пуціна ядзерную зброю і прыстрашыў ударыць па Польшчы

79
Лукашэнка назваў сваёй атрыманую ад Пуціна ядзерную зброю і прыстрашыў ударыць па Польшчы

Дыктатар заявіў, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён.

Польшча нібыта рыхтуе напад на Беларусь, і Менск мае намер абараняцца ўсімі даступнымі сродкамі, у тым ліку атрыманай ад Расеі ядзернай зброяй. Аб гэтым заявіў узурпатар Аляксандр Лукашэнка.

Са слоў Лукашэнкі, тактычныя ядзерныя ракеты, якія паводле пастановы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна будуць размешчаныя ў Беларусі да 1 ліпеня ў Менску, уважаюць за «свае».

«І не трэба казаць, вось, толькі будуць захоўваць, гэта не нашая зброя. Гэта наша зброя, якая будзе спрыяць суверэнітэту і незалежнасці», - сказаў Лукашэнка (цытаты паводле «Інтэрфакса»).

Ён дадаў, што тыдзень таму аддаў распараджэнне аднавіць пляцоўкі, на якіх размяшчаліся ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, а ўслед за тактычнай ядзернай зброяй у выпадку неабходнасці Беларусь можа атрымаць і стратэгічную. «Мы ні перад чым не спынімся, абараняючы свае краіны, свае народы», — сказаў Лукашэнка.

Цэллю ядзерных ракет, якія, як сцвярджаў Пуцін, не перадаюцца Беларусі, а толькі размяшчаюцца на яе тэрыторыі, са слоў Лукашэнкі, можа стаць Польшча.

«Яны рыхтуюцца ўварвацца на тэрыторыю Беларусі для знішчэння нашай краіны. Робяць з нашых збеглых баевікоў, а па-простаму бандытаў», - сказаў ён.

Як сцвярджае Лукашэнка, Беларусь вымушаная «вярнуць» на сваю тэрыторыю ядзерную зброю праз тое, што гарантыі, дадзеныя пад яе вывад у 1990-х гадах, былі «растаптаныя» і «парушаныя».

«Я не спрабую кагосьці запалохваць ці шантажаваць», - сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што на гарызонце замаячыла трэцяя сусветная вайна з «ядзернымі пажарамі», а для яе прадухілення патрэбныя перамовы наконт сітуацыі ва Украіне «без папярэдніх умоў».

Таксама Лукашэнка заявіў, што кіраванне тактычнай ядзернай зброяй будзе ажыццяўляць Беларусь. Так ён адказаў на пытанне, як плануецца выбудаваць кіраванне тактычным ядзерным арсеналам, які плануецца да размяшчэння ў Беларусі, і ці будзе ўлічанае меркаванне краіны ў момант «Х».

«Яшчэ не размясцілі ў Беларусі ядзерную зброю, ужо ўсе ўзвылі. А чаго вы завылі? Чаго вы не вылі, амерыканцы, тады, калі ўводзілі супраць нас санкцыі. Яшчэ нябожчык Макей (міністр замежных спраў Уладзімір Макей. - Заўв. рэд.) на маё даручэнне, кажу, ты ім нагадай, што яны парушылі Будапешцкія дамовы. Ім нагадалі. А ім пляваць на гэта! А чаго цяпер выеце? І потым, мы ж не супраць Амерыкі ваяваць сабраліся, калі мы размяшчаем гэтую зброю», - заявіў Лукашэнка.

У адказе на пытанне, як плануецца выбудаваць кіраванне тактычным ядзерным арсеналам, які плануецца да размяшчэння ў Беларусі, і ці будзе ўлічанае меркаванне краіны ў момант «Х», Лукашэнка заявіў, што «ўсё будзе паводле закону».

«Усё будзе паводле закону і паводле правілаў. Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут», - сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, Пуцін на мінулым тыдні абвясціў аб будаўніцтве ў Беларусі складоў для захоўвання тактычнай ядзернай зброі, а таксама аб пераабсталяванні 10 самалётаў беларускіх ВПС пад ракеты «Іскандэр». Заяўленая далёкасць «Іскандэраў» – 500 км, аднак ЗША мяркуюць, што адна з ракет комплексу – 9М729 – здольная лётаць значна далей і пагражае заходнееўрапейскім краінам.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках