Якія прафесіі першымі заменіць штучны інтэлект?
27- 31.03.2023, 19:52
- 9,874

Бухгалтары, матэматыкі і перакладчыкі будуць не адзінымі, чыю працу зможа лепш выканаць машына.
Згодна з новым даследаваннем, бухгалтары ўваходзяць у лік прафесій, чыя кар'ера больш за ўсё залежыць ад магчымасцяў штучнага інтэлекту. Даследнікі выявілі, што, прынамсі, палову бухгалтарскіх задач можна выканаць нашмат хутчэй з дапамогай новай тэхналогіі, піша Wall Street Journal.
Тое ж самае тычыцца матэматыкаў, перакладчыкаў і пісьменнікаў. Сучасны GPT выдатна спраўляецца з такімі тыпамі працы, як пераклад і нават літаратурная творчасць і стварэнне кампутарнага кода.
Даследчыкі мяркуюць, што большасць працоўных месцаў праз GPT у той ці іншай форме зменіцца.
Прафесіі, звязаныя з апрацоўкай інфармацыі, у тым ліку спецыялісты ў сувязях з грамадскасцю, судовыя рэпарцёры і блокчэйн-распрацоўшчыкі, будуць вельмі залежныя ад змен. Сярод прафесій, на якія тэхналогія паўплывае менш за ўсё, - кухары ў рэстарацыях, аўтамеханікі і спецыялісты нафтагазавай галіны.
Аднак змены наўрад ці будуць адбывацца хутка.
Сапраўдная праблема ў тым, каб кампаніі, школы і палітыкі дапамагалі людзям адаптавацца. Прычым гэта абыдзецца нятанна: навучанне работнікаў эфектыўнаму ўзаемадзеянню з тэхналогіямі і рэарганізацыя працоўных месцаў могуць каштаваць трыльёны даляраў.
Нягледзячы на гэта, многія людзі ўжо пачалі выкарыстоўваць генеравальны штучны інтэлект, каб працаваць хутчэй, хоць працадаўцы непакояцца аб бяспецы і дакладнасці працы.