Нідэрланды перадалі Украіне 11 сабак-сапёраў
1- 31.03.2023, 21:09
- 3,816

Усе яны прайшлі навучанне ў пошуку выбухоўкі.
Паліцыя Кіеўскай вобласці прыняла ў пятніцу 11 сабак, якія прайшлі ў Нідэрландах навучанне ў пошуку выбухоўкі.
Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», гаворыцца ў паведамленні паліцыі ў Facebook.
Праваахоўнікі Кіеўшчыны прынялі ў кіналагічны цэнтр дзевяць бельгійскіх аўчарак малінуа і дзве нямецкія аўчаркі.
«Усе яны прайшлі адбор і пачатковы курс трэніроўкі ў кіналагічным цэнтры Police Dogs Centre ў Нідэрландах паводле накіравання “пошук выбуховых рэчываў і зброі”», – адзначаецца ў паведамленні.

Сабак пасля дадатковага навучання будуць задзейнічаць у спецаперацыі ў Кіеўскай вобласці, а таксама на прыфрантавых тэрыторыях для дапамогі ў размінаванні, выяўленні незаконнага перамяшчэння і захоўвання выбуховых рэчываў, зброі і боепрыпасаў.

Аўчарак перадалі з Нідэрландаў пры спрыянні фонду Говарда Бафета, які раней перадаў кінолагам Кіеўшчыны чатыры спецыялізаваныя аўтамабілі для перавозкі службовых сабак.