Польшча абвясціла пра абмежаванні ў афармленні грузавых перавозак
2- 31.03.2023, 21:17
- 11,096

Уводзяцца ветэрынарныя праверкі.
Нацыянальная падатковая ўправа і Памежная служба Польшчы абвясцілі пра абмежаванні ў афармленні грузавых перавозак і змяненні, якія датычацца працы Памежнай ветэрынарнай інспекцыі.
Першыя цяжкасці ўзнікнуць ужо сёння вечарам (з 31 сакавіка да 1 красавіка). Менавіта ў гэты дзень ветэрынарныя праверкі не будуць праводзіцца польскай памежнай ветэрынарнай інспекцыяй у Карошчыне.
Таксама праверкі не будуць праводзіцца ноччу з 1 да 11 красавіка, потым ноччу з 15 да 18 красавіка, з 22 да 25 красавіка і ноччу з 29 да 30 красавіка.
Яшчэ адна змена, якую перавознікі павінны прыняць да ўвагі, тычыцца працы мытнага аддзялення Бяла-Падляска.
У святочны перыяд, г.зн. з 8 да 11 красавіка, «там будуць дзейнічаць абмежаванні на афармленне грузавых перавозак у стандартным парадку».