29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту праз магчымую аварыю на БелАЭС

2
Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту праз магчымую аварыю на БелАЭС

Вільня патрабуе неадкладнага спынення няспраўнага энэргаблока.

Літва накіравала Менску ноту пратэсту праз чаканы пуск другога блока БелАЭС, паведамляе LRT.

Вільня патрабуе неадкладнага спынення праекта «да развязання ўсіх міжнародных пытанняў, выяўленых падчас місій і праверак пытанняў ядзернай бяспекі».

«Падрыхтоўка Беларусі да пуску другога няспраўнага энэргаблока АЭС з утойваннем ад грамадскасці інцыдэнтаў і дэфектаў, а таксама пагрозы прэзідэнта Расеі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі сведчаць пра безадказныя паводзіны дыктатарскіх рэжымаў у дачыненні да ядзернай энэргіі», – падкрэсліў кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс.

У праекце Беларускай АЭС «яшчэ шмат неразвязаных пытанняў бяспекі», – заявілі ў МЗС Літвы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках