«Са жніўня да лістапада сёлета для Лукашэнкі надыдзе развязка»
6- 1.04.2023, 11:32
- 18,444
Дылема развязалася.
Выступаючы 31 сакавіка з «пасланнем», самазваны кіраўнік Лукашэнка назваў сваёй атрыманую ад Пуціна ядзерную зброю і прыгразіў ударыць па Польшчы.
Чытачы Charter97.org пракаментавалі чарговы шалёны стэндап дыктатара:
«Карту прынёс? Адкуль з Польшчы будзе напад».
«Ну, вось і мэта шантажу прарэзалася – любым коштам спыніць вызваленне акупаваных тэрыторый Украіны».
«Дайце хвораму селядзец!»
«Ну вось і ўся дылема, хто першым атрымае ўдар, развязалася. Лукашэнка такі выпрасіў».
«Завыў толькі сам узурпатар, чуючы ці пятлю на сваёй шыі, ці гарбатку па-маскоўску».
«Я вось шчыра не разумею які сэнс шараговаму мянту, КДБшніку ці ваяку гінуць дзеля таго, каб гэты прыдурак не атрымаў на заслугі і захаваў уладу. Якую краіну ён "нікому не аддасць", вы разумееце, і якое ваша месца ў ядзерным попеле? Можа, на палітінфармацыях спрэс мазгі высахлі, ну, тады хоць інстынкты ўключыце самазахавання, што стане з вамі і вашымі блізкімі? Але самае галоўнае: дзеля каго і чаго? Якая ў дзяржаве ідэя, які лад? Я вось акрамя выратавання аднаго стварэння ідэй не бачу».
«Гэта ўсё страх! Паранаідальны, жывёльны страх, і сіпатая жывёла інстынктыўна чуе свой блізкі, ганебны скон. Чуе сіпаты парсюк кожнай клеткай, што вельмі хутка давядзецца адказваць за ЎСЕ злачынствы, і нічога добрага яму не свеціць. Са жніўня да лістапада сёлета і надыдзе развязка, памятайце мае словы».