25 красавiка 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік КДБ: Лукашэнка зрабіў агаворку паводле Фрэйда

17
Супрацоўнік КДБ: Лукашэнка зрабіў агаворку паводле Фрэйда

Дыктатар не можа схаваць за пустаслоўем увесь сум свайго становішча.

31 сакавіка Лукашэнка выступіў з «пасланнем да народа». Падчас выступу Лукашэнка засяроджваў увагу на неабходнасці «перамір'я» і перамоваў паміж Украінай і Расеяй.

Пра гэта «24 каналу» расказаў былы супрацоўнік КДБ і Службы знешняй выведкі Расеі Сяргей Жырноў. Ён падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка раскідваецца гучнымі заявамі, хоць на справе гэта пустыя словы, таму што яму гэта выгадна.

Паводле словаў Сяргея Жырнова, акрамя таго, што Лукашэнка праводзіць прарасейскую палітыку, у яго ёсць таксама палітыка «пераводу стрэлак» на Уладзіміра Пуціна.

«У яго (Лукашэнкі – рэд.) складанае становішча, таму што з аднаго боку ён залежыць ад Пуціна, а з другога – не хоча “класціся” пад яго. Апошнім часам Лукашэнка шчыра кажа пра гэта ў эфірах. Гэта ўжо паводле Фрэйда: калі ён кажа, што не “клаўся” пад Пуціна, то на самай справе ўжо даўно там “ляжыць” і добра разумее гэта», – адзначыў Жырноў.

Зрэшты, гэта не азначае, што беларускі дыктатар не мае ўласных інтарэсаў. Экс-супрацоўнік КДБ падкрэсліў, што насамрэч Лукашэнка хітрэйшы за Пуціна. Бо грошы, якія ідуць з Расеі, ён перафарматуе ў Кітай. Але і гэта, урэшце, не ратуе становішча Аляксандра Лукашэнкі.

«Верагодна, кітайцы сказалі Лукашэнку, што ягоная краіна маленькая і іх яна не вельмі цікавіць. Іх уласна і Расея не вельмі цікавіць, хоць яна і залежыць ад Кітая. Але Лукашэнка ўвогуле залежыць ад усіх», – патлумачыў Жырноў.

У Аляксандра Лукашэнкі заўсёды супярэчлівыя заявы. Хоць ён і казаў пра так званае «перамір'е», але ў той самы час заяўляў, што Беларусь будзе размяшчаць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю.

«Калі Пуцін скажа пра не толькі тактычную, але і стратэгічную ядзерную зброю, то размесцяць у Беларусі і яе», – цытуе Лукашэнку Жырноў.

То-бок беларускі дыктатар заўсёды пустасловіць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках