29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойнік з Віцебска адгукнуўся на прапанову аб «выгаднай падпрацоўцы» і моцна пашкадаваў

5
Дальнабойнік з Віцебска адгукнуўся на прапанову аб «выгаднай падпрацоўцы» і моцна пашкадаваў

Размова ішла пра паездку ў Расею.

Жыхара Віцебска затрымалі за спробу незаконнага вывазу ў Расею лому чорнага металу. Падрабязнасці інцыдэнту расказалі ў МУС.

Затрыманне праводзілі аператыўнікі Кастрычніцкага РАУС супольна з інспектарамі ДАІ 23 сакавіка. Недалёка ад пункта пропуску на беларуска-расейскай мяжы кіроўцы велікагрузнага аўтамабіля падалі сігнал аб спыненні. Аднак гэтае патрабаванне дальнабойнік праігнараваў і паспрабаваў схавацца.

У выніку нядоўгага пераследу інспектары здолелі спыніць велікагруз. У кузаве грузавіка аператыўнікі знайшлі 29 тонаў лому чорнага металу, якія перавозіліся без суправаджальных дакументаў.

«Паводле словаў кіроўцы, яму прапанавалі дадатковы заробак з добрай аплатай. Мужчыну паведамілі, дзе стаіць фура, а таксама месцазнаходжанне ключоў ад замка запальвання. На заданне куратара неабходна было перавезці груз праз мяжу», – паведамілі ў МУС.

Метал канфіскаваны. У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу лому чорных і каляровых металаў, а таксама за невыкананне неаднаразовых патрабаванняў супрацоўніка органаў унутраных справаў аб спыненні транспартнага сродку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках