Байцы УСУ паказалі эфектнае відэа вяртання сваёй пазіцыі пад Салядарам
2- 1.04.2023, 15:23
- 8,676

Пачатак новай аперацыі, фінал якой будзе надзвычайны для ўсіх.
Украінскія ваяры батальёна К-2 54-й АМБр апублікавалі прадаўжэнне бою за пазіцыю «Т-абразка» (6 метраў ушыркі і 30 метраў удоўжкі) на лініі Северск – Салядар у Данецкай вобласці, дзе ідуць цяжкія баі з акупантамі.
У цэнтры баявых дзеянняў маленькая пазіцыя. Раней больш за 30 расейскіх штурмавікоў атакавалі пазіцыю «Т-абразкі». Восем украінскіх абаронцаў у акопах прынялі няроўны бой. Адбіўшы некалькі нападаў ворага, падраздзяленне змушанае было адступіць і кантроль над гэтай пазіцыяй быў страчаны.
«Але час адплаты прыйшоў! Перад вамі пачатак новай аперацыі, фінал якой будзе надзвычайным для ўсіх. А для ворагаў ён будзе страшны. Вельмі страшным», – гаворыцца ў апісанні да кадраў на старонцы 54-й брыгады ў Facebook.
Менавіта так – метр за метрам, пазіцыя па пазіцыі – украінскія ваяры вяртаюць родныя тэрыторыі, нішчачы расейскага ворага.
Танк батальёна К2 54 АМБр паспяхова адпрацаваў па акупантах у акопе пасля таго, як яны спрабавалі падарваць яго гранатай.
Большая частка варожай групы была знішчаная, а пазіцыя «Т-абразкі» зноў пад кантролем УСУ.