24 красавiка 2024, Серада, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Mirror: Пуцін прымае моцныя стымулятары перад выхадам на сцэну і начуе ў Крамлі

13
The Mirror: Пуцін прымае моцныя стымулятары перад выхадам на сцэну і начуе ў Крамлі

Здароўе расейскага дыктатара імкліва пагаршаецца.

Расейскі дыктатар Пуцін прымае моцныя прэпараты для паляпшэння здароўя. Аднак яно толькі імкліва пагаршаецца. Як паведамляе «24 канал», пра гэта пішуць журналісты The Mirror, спасылаючыся на расейскага палітолага і былога прафесара Валерыя Салаўя.

Салавей адзначае, што 70-гадовы кіраўнік Крамля прымае наймацнейшыя стымулятары перад выхадам на сцэну.

- Перад публічнымі выступамі, калі ён выступае, ён, як кажа моладзь, пад спідамі - вельмі моцныя стымулятары, - кажа палітолаг.

Ён дадаў, што ў Пуціна блішчаць вочы, мозг не паспявае за языком, бо ён відавочна апярэджвае. Гэта заўважна падчас выступаў дыктатара.

Салавей таксама згадаў, што Пуцін старанна рыхтуецца да публічных выступаў і сустрэчаў з замежнымі калегамі. Ён прымае «спецыяльныя лекі», з дапамогай якіх можа 4 гадзіны выступаць і трымацца пераканаўча.

Раней журналісты сцвярджалі, што Пуцін пераехаў у офіс, які добра ахоўваецца ў Крамлі. Усё праз стрэс і вайну ва Украіне. Да гэтага дыктатар жыў у падмаскоўнай рэзідэнцыі ў Нова-Агарове.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках