24 красавiка 2024, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сядзіш, думаеш, што бліндаж знясе, так абстрэльваюць»

«Сядзіш, думаеш, што бліндаж знясе, так абстрэльваюць»

Расейскія акупанты ў паніцы праз магутныя ўдары УСУ.

Украінскія вайскоўцы працягваюць наносіць удары па расейскіх акупантах і прычыняюць ім страты. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на перахоп, які апублікавала Галоўная ўправа выведкі Украіны.

Расейскі салдат у размове са сваім таварышам расказвае, што яго адправілі на перадавую на тры дні. Там ён сутыкнуўся з супрацівам украінскіх абаронцаў.

«Сядзіш, думаеш, што бліндаж садзьме. Так абстрэльваюць. Я не высоўваюся нікуды ў прынцыпе», - распавядае акупант.

У размове расеец згадвае, што аднойчы іх перакінулі на пазіцыю, якая была ўсеяная трупамі салдат РФ.

Ён дадае, што яго запісалі добраахвотнікам, хаця ён быў мабілізаваны. Вайсковы таксама паскардзіўся на жудасных камандзіраў і дрэнную ежу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках