19 красавiка 2024, Пятніца, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме расейцы масава будуюць абарончыя збудаванні: спадарожнікавыя фота

8
У Крыме расейцы масава будуюць абарончыя збудаванні: спадарожнікавыя фота

Акупанты спалохаліся магчымага наступу УСУ.

Расейскія вайскоўцы рыхтуюцца да абароны часова акупаванага Крыма. Аб гэтым сведчыць мноства новых ахоўных збудаванняў, пабудаваных з пачатку года.

Рэдакцыя «Схем» і праекта Крым.Рэаліі прааналізавалі свежыя спадарожнікавыя здымкі тэрыторый паўвострава, на якіх можна ўбачыць новыя абарончыя збудаванні, пабудаваныя з пачатку 2023 года. Гэта можа сведчыць аб тым, што Расея ўжо пачала рыхтавацца да магчымага наступу Узброеных сіл Украіны.

Напрыклад, падвойную лінію акопаў уладкавалі адразу за адміністрацыйнай мяжой, каля расейскага кантрольнага пункта "Армянск" і ля Перакопскага вала.

За Чангарам, каля сяла Тургенева відаць разгалінаваную сістэма фартыфікацый абапал трасы Е-105 і каля возера Сіваш.

Далей за Перакопскім пярэсмыкам у глыбіні Крымскага паўвострава ствараюцца новыя лініі абароны. Сетка акопаў размешчаная абапал трасы Е-97 і каля вёскі Філатаўкі.

За сялом Ішунем ля дарогі ў бок сяла Варанцоўкі замест лесапаласы цяпер акопы. На пляжах у Еўпаторыі ўжо пракапана не менш за 7 кіламэтраў акопаў.

Абарончымі збудаваннямі фактычна адцінаюць Керчанскую выспу. Каля трасы Е-97 за сялом Батальным відаць новыя акопы і капаніры для тэхнікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках