24 красавiка 2024, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі ліквідавалі групу расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці

2
Беспілотнікі ліквідавалі групу расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці

Мясцовыя жыхары ў паніцы пачалі бунтаваць супраць губернатара.

У выніку абстрэлу Курскай вобласці 31 сакавіка, войска РФ панесла страты.

Як заявіў Тэлеграм-канал ASTRA, прыкладна а 8 раніцы 31 сакавіка пазіцыі расейскіх вайскоўцаў у Карэнеўскім раёне Курскай вобласці атакавалі беспілотнікі. Акрамя таго, былі зробленыя абстрэлы мінамётнымі і артылерыйскімі набоямі.

У выніку абстрэлу адзін вайсковец загінуў на месцы, яшчэ пяць былі шпіталізаваны з раненнямі ў Карэнеўскую, Глушкоўскую і Рыльскую ЦРБ.

Жыхары Каранеўскага раёна распавялі ASTRA, што іх лякарня «знаходзіцца ў такім стане, што там параненым дакладна не змогуць дапамагчы». Заўважым, улады рэгіёна запэўніваюць, што «сярод жыхароў, на шчасце, абышлося без пацярпелых». Але ў сацыяльных сетках з гэтай нагоды мясцовыя жыхары пачалі выказваць незадаволенасць - яны абвінавачваюць губернатара ў хлусні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках