28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская разведка раскрыла прычыны дзіўных страт войска РФ

3
Брытанская разведка раскрыла прычыны дзіўных страт войска РФ

П'янства і не толькі.

Расейскае войска, апроч велізарных страт на поле бою, зазнае і іншыя праблемы, звязаныя з небаявымі чыннікамі. Самая галоўная сярод іх - гэта масавае п'янства.

Пра гэта паведамляе Мінабароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Брытанская разведка адзначае, што нядаўна расейскія Telegram-каналы распаўсюдзілі інфармацыю аб «надзвычай высокай» колькасці інцыдэнтаў, злачынстваў і смерцяў, звязаных з ужываннем алкаголю сярод акупацыйных войскаў.

Разведка дадае, што іншымі прычынамі небаявых страт таксама з'яўляецца дрэннае валоданне зброяй, ДТЗ і пераахаладжэнне. Аднак, імаверна, расейскія камандзіры ўважаюць галоўнай праблемай масавае п'янства сярод жаўнераў.

«Паколькі п'янства распаўсюджанае ў большай частцы расейскага грамадства, яно доўгі час разглядалася як прынятая частка вайсковага жыцця, нават падчас баявых дзеянняў», - гаворыцца ў зводцы разведкі.

Нагадаем, за мінулы дзень украінскія абаронцы ліквідавалі яшчэ 560 расейскіх акупантаў. Усяго з пачатку поўнамаштабнай вайны РФ страціла ўжо 174 550 сваіх жаўнераў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках