20 красавiка 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка істэрычна шукае магчымасць хоць неяк адцягнуць момант пройгрышу»

8
«Лукашэнка істэрычна шукае магчымасць хоць неяк адцягнуць момант пройгрышу»

Дыктатара «размазалі» ў Офісе Зяленскага.

Афіцыйны прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю для «Фабрыкі навін» пракаментаваў выступ Лукашэнкі і ягоны «мірны план».

Падаляк перакананы, што агучанае самазванцам варта расцэньваць як спробу заклікаць Украіну капітуляваць.

Пры гэтым дарадца кіраўніка ОПУ засяродзіў увагу на тым, што ўлады краіны не пойдуць на такі крок і не будуць падпісваць мірных пагадненняў з ворагам на такіх умовах.

«Не выкарыстоўвайце слова «перамовы» і «мір», калі мы гаворым пра такія суб'екты, як Лукашэнка», - звярнуўся з просьбай да Васіля Галаванава Міхаіл Падаляк, калі той прапанаваў свайму суразмоўцу выказаць меркаванне наконт «мірнага плана» Лукашэнкі.

Пасля гэтага дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны патлумачыў, як трэба тлумачыць сказанае беларускім дыктатарам: «Лукашэнка прапануе Украіне капітуляваць. Гэта мякка кажучы. Ён кажа: «Станавіцеся на калені. Вы ж прайгралі. Аддавайце ўсе Расеі». Давайце правільна расстаўляць акцэнты: гаворка не пра перамовы».

Украінскі паліттэхнолаг падкрэсліў: «Ён прапануе не перамовы - ён прапануе зафіксаваць акупаваныя тэрыторыі за Расеяй, то бок ён прапануе выканаць умовы Расеі, бо, калі б ён ці нехта іншы прапаноўваў перамовы, не толькі Лукашэнка, то павінен быў бы сказаць, што Расея павінна неадкладна пакінуць тэрыторыю Украіны, выканаць патрабаванні статута ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасці іншай краіны, выйсці на межы 1991 года, а пасля гэтага магчымы той ці іншы перамоўны працэс».

«Чалавек разумее, што Расея гэтую вайну прайграе (падсвядома гэта разумее), ён зараз істэрычна шукае магчымасць хаця б неяк спыніць момант пройгрышу Расеі, таму ад яго гучаць гэтыя дзіўныя прапановы, якія абсалютна дакладна не маюць ніякага дачынення да рэальнасці», - падсумаваў свае разважанні Міхаіл Падаляк на тэму гучных заклікаў Лукашэнкі да міру.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках