20 красавiка 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў падказаў, што рабіць з Пуціным

6
Пяскоў падказаў, што рабіць з Пуціным

Двухсэнсоўны намёк прэсавага сакратара кіраўніка Крамля можа быць пачуты.

Журналіст Раман Цымбалюк у інтэрв'ю Radio NV выказаў меркаванне, што спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў, заявіўшы, што вайна супраць Украіны будзе працяглай, насамрэч падказаў расейцам, што рабіць з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

«Як сказаў нядаўна [прэс-сакратар Пуціна] Пяскоў, вайна будзе доўгай, усе павінны згуртавацца вакол асобы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. І я, слухаючы гэтыя словы, прыйшоў да высновы: пакуль Пуцін будзе жывы, ён будзе пры ўладзе, будзе працягвацца вайна. Сам Пяскоў пэўную падказку расейцам даў», - сказаў Цымбалюк у эфіры Радыё NV.

У той жа час, журналіст назваў расейскае грамадства «мёртвым» і выказаў меркаванне, што яно наўрад ці скарыстаецца падказкай Пяскова.

29 сакавіка прэс-сакратар расейскага дыктатара Зміцер Пяскоў заявіў, што «гібрыдная вайна» будзе працягвацца доўга, таму трэба «яднанне» расейцаў вакол Уладзіміра Пуціна.

Пяскоў адышоў ад адказу на пытанне аб перспектывах заканчэння баявых дзеянняў і адносна таго, ці можа вайна супраць Украіны завяршыцца ў гэтым годзе. Ён сказаў, што гэтыя адзнакі павінны даваць адмыслоўцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках