20 красавiка 2024, Субота, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальнікі і наіўныя: як расейцы просяць прытулак у Беларусі - загаловак папраўлены

3
Крымінальнікі і наіўныя: як расейцы просяць прытулак у Беларусі - загаловак папраўлены

Выявіліся цікавыя факты.

Дзясяткі грамадзян Расеі звярталіся па ўцякацтва і абарону ў… Беларусь. Гэтыя звесткі «Еўрарадыё» атрымала ад «Кібер-партызан», якія яшчэ ў 2021-м атрымалі доступ да дзяржаўнай сістэмы «Уцекачы».

Беларусь, абарані ад Расеі!

«У сітуацыі з правамі чалавека ў Расеі захавалася негатыўная дынаміка. За рэдкім выключэннем, рэакцыя дзяржавы на нарастаючы грамадзянскі актывізм насіла рэпрэсіўны характар і зводзілася да забарон, узмацнення жорсткасці заканадаўства і палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных пераследаў», - гэта не даклад ААН ці АБСЕ, гэта тэкст з дакладной запіскі МУС Беларусі.

Такія абгрунтаванні і аналіз спецыялісты пішуць для кожнага прасіцеля ўцякацтва ў Беларусі. Пры гэтым, ва ўсякім разе да 2020-га, супрацоўнікі МУС пісалі адэкватныя дакладныя запіскі: напрыклад, што ва Украіне няма прыгнёту рускамоўных, а ў нейкіх краінах ёсць сапраўдныя праблемы.

Вымушаны былі ў беларускім МУС разгледзець і блізу сотні заявак ад расейскіх грамадзян, якія хацелі знайсці абарону ў рэспубліцы. Сцісла: не знайшлі.

Факт прыгнёту не даведзены

Найстарэйшы запіс з расейскім грамадзянінам у АС «Уцекачы» датаваны 2007 годам, апошнія - 2017-м годам.

Сярод 102 запісаў большасць - ад жыхароў каўказскіх рэгіёнаў Расеі: Чачні, Інгушэціі, Дагестана. Былі, канешне, і заяўкі з Ленінградскай вобласці, і з Валагодскай.

«… знаходзіцца ў СІЗА №1 для экстрадыцыі ў Малдову, дзе асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі за махлярства», — пазначана ў дакументах МУС паводле вынікаў разгляду заяўкі Ігара П., грамадзяніна Расеі, у 2016 годзе.

Цікавая заяўка на бежанства была ад Уладзіміра С. за 2011 год. Пачытайце ўрывак з «аб'ектыўкі» ад МУС:

«Заяўнік сцвярджае, што ён быў выкрадзены групай асоб, якія належалі да руху «Рускае Нацыянальнае Адзінства» і партыі «Нашы», і да чэрвеня 2010 года ўтрымліваўся ў закінутым доме недалёка ад Барнаула. Выкрадальнікі выкарыстоўвалі заяўніка ў якасці працоўнай сілы і перыядычна збівалі», - пісалі супрацоўнікі МУС.

Аднак пазней, аналізуючы паказанні Уладзіміра С. і факты, атрыманыя ад іншых органаў, гісторыя аб выкраданні расейскімі нацыяналістамі называецца выдуманай - такім чынам, не знаходзяць прычын для выдавання статусу ўцекача. Але і не толькі. Пачытайце вытрымку:

«У.У. заявіў аб асцярогах стаць ахвярай пераследу ў дзяржаве грамадзянскай прыналежнасці паводле прыкметы нацыянальнасці, бо ён з'яўляецца палякам. Аднак названыя заяўнікам асцярогі неабгрунтаваныя і не пацвярджаюцца інфармацыяй па краіне

[…]

В.У. заявіў аб асцярогах падвергнуцца пераследам за сваё веравызнанне з боку прадстаўнікоў руху РНЕ і «Нашы». Аднак інфармацыя, прадстаўленая заяўнікам адносна ўказаных пераследаў, прызнана выдуманай.

[…]

В.У. таксама заявіў аб асцярогах пераследу ў Расейскай Федэрацыі з прычыны прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы - сэксуальных меншасцяў. Аднак названыя асцярогі таксама неабгрунтаваныя, бо заяўнік не падаў звестак, якія пацвярджаюць яго асцярогі».

У выніку, распісваючы на некалькі старонак усю вольніцу, якая ёсць у Расеі, Уладзіміру С. адмаўляюць у выдаванні ўцякацтва і вырашаюць дэпартаваць яго.

Частка заяўніка-расейцаў падавала заявы аб выдаванні статусу прама з СІЗА ці ІЧУ — пасля кароткай праверкі іх дэпартавалі назад, дзе яны спрабавалі ўцячы ад крымінальнага пераследу. Напрыклад, так у Беларусі хацеў схавацца Іван Ч., які ўцёк ад службы ў войску ў Берасце.

«У хадайніцтве аб абароне І.Ч. указаў, што асцерагаецца вяртацца ў Расейскую Федэрацыю з прычыны асцярог падвергнуцца крымінальнаму пераследу праз самавольнае пакіданне размяшчэння вайсковай часткі, у якой ён праходзіў тэрміновую вайсковую службу, і недаверу да органаў судовай і выканаўчай улады РФ», - пісалі ў заяве.

Аднак пазней таксама ўказалі: уцёкі ад войска — не нагода для атрымання статусу ўцекача, а з органамі ўлады ў РФ нібыта ўсё добра, таму Івана трэба выслаць. Магчыма, гэтак і было зроблена. Цяпер поўны цёзка і равеснік Івана Ч. жыве ў родным рэгіёне і працуе метадыстам.

Адмоўлена, адмоўлена, адмоўлена

Звесткі, атрыманыя з АС «Уцякач», урыўкавыя, аднак пазітыўных рашэнняў па заяўках сярод іх «Еўрарадыё» не знайшло. Падставы, па якіх звярталіся расейцы за ўцякацтвам, розныя: ад асцярог пра сэксуальнай арыентацыі да палітычных поглядаў і вызнанне рэлігіі.

Што рабілі з тымі, каму адмовілі? Высылалі назад у Расею, з якой яны чамусьці спрабавалі ўцячы ў Беларусь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках