16 красавiка 2024, aўторак, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адным ударам рэзка аслабілі «вагнераўцаў» у Бахмуце

УСУ адным ударам рэзка аслабілі «вагнераўцаў» у Бахмуце

У прылёце ракеты «Точка-У» ёсць два вельмі важныя значэнні.

Падраздзяленні ПВК «Вагнера» у Бахмуце панеслі цяжкія страты і моцна аслаблі ў выніку ўсяго толькі аднаго удалага прылёту па іх базе на заводзе АЗАМ.

Пра гэта заявіў вайсковы экспэрт Аляксандр Каваленка.

Раней у Сеціве распаўсюдзілася відэа, як украінская тактычная ракета «Точка-У» наносіць удар па Азаме, дзе акупанты зладзілі базу. На думку Каваленкі, у гэтай падзеі ёсць два вельмі важныя значэнні.

«Па-першае, гэты ўдар значна паўплываў на баяздольнасць «вагнераўцаў» у паўночным сектары горада – прамка. Справа ў тым, што ў іх і так там справы ідуць не найлепшым чынам, прычым настолькі, што паўднёвы сектар, падобна, быў абраны камандаваннем РАВ як больш прыярытэтны і перспектыўны», - кажа экспэрт.

На ягоную думку, удар па АЗАМ яшчэ больш пагоршыў праблемы расейцаў на гэтым участку.

Другое важнае значэнне гэтага прылёту - у самім факце выкарыстання «Точкі-У». Да нядаўніх часоў уважалася, што ў УСУ яны скончыліся або ў вострым дэфіцыце.

«Магчыма, сітуацыя стала выпраўляцца. У любым выпадку, аб тым, наколькі часта сабе могуць дазволіць УСУ прымяняць гэтыя комплексы, мы даведаемся ў найбліжэйшы час і з гэтага зможам рабіць больш грунтоўныя высновы», - адзначыў Каваленка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках