2 чэрвеня 2023, Пятніца, 7:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кашалёк Пуціна» даў канцэрт у Менску

17
«Кашалёк Пуціна» даў канцэрт у Менску

Фігурант «панамскіх архіваў» знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ.

Віяланчэліст Сяргей Ралдугін даў канцэрт і правёў майстар-клас у Менску да так званага «дня адзінства народаў Расеі і Беларусі», а таксама да 150-годдзя з дня нараджэння расейскага кампазітара Сяргея Рахманінава.

Майстар-клас быў праведзены для выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Канцэрт адбыўся ў Нацыянальным тэатры оперы і балета. Ралдугін стаў спецыяльным госцем вечара.

Ралдугін — хросны бацька Марыі (апошнім часам вядомая пад прозвішчам Варанцова), старэйшай дачкі Пуціна і яго былой жонкі Людмілы.

Фінансавыя сувязі паміж Ралдугіным і Уладзімірам Пуціным былі раскрыты ў 2016 годзе пасля публікацыі «панамскіх архіваў» - уцечкі мільёнаў канфідэнцыйных дакументаў з панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca.

Як паведамляў сайт Charter97.org, Ралдугін, якога называюць сябрам расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу з 2022 года. Нядаўна Швейцарыя выставіла абвінавачанні чатыром банкірам, якія дазволілі віяланчэлісту правесці мільёны франкаў праз рахункі ў гэтай краіне.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».