29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Лукашэнку лепш пачытаць нешта пра лёс Антанэску

3
«Нік і Майк»: Лукашэнку лепш пачытаць нешта пра лёс Антанэску

Довадная база для ваенных злачынцаў значна павялічылася.

Чым далей, тым больш расейскія агрэсары становяцца закладнікамі таго, што гісторыя Расеі рэгулярна перапісваецца. З яе выкасоўваецца нязручная праўда. Застаюцца толькі перамогі, бляск і мішура, піша тэлеграм-канал "Нік і Майк".

Вайна супраць Украіны ўсё больш нагадвае расейска-японскую вайну 1904-1905 гадоў. Пачалася яна таму, што "патрэбная была маленькая пераможная вайна". Як бы цяпер казалі, рэйтынгі ўлады нізкія, настроі ў грамадстве неспакойныя. Замест таго, каб заняцца развіццём эканомікі і ўнутраным рэфармаваннем, вялікая Расія наважыла хутка перамагчы маленькую Японію.

І высветлілася ўсё тое ж самае, што і цяпер: супраціўніка недаацанілі, войска ў жахлівым стане, яго кіраўніцтва не мае адзінства, маёмасць раскрадзеная, шмат што засталося толькі на паперы. У выніку - Мукдэн і Цусіма. Грамадства і інтэлігенцыя з шалёнага патрыятычнага чаду лёгка перакінуліся ў рэвалюцыйнае пахмелле.

Калі б у падручніках пра гэта было напісана падрабязна, то, мусіць, не варта было б «паўтараць» праз 100 гадоў. Але абсурдную вайну "дзеля павышэння рэйтынгу самадзяржаўя", якая скончылася паразай, начальства загадала "забываць" адразу пасля заканчэння. Што ўжо гаварыць пра "сучасных гісторыкаў". У іх прыгон продкаў становіцца "аўтсорсам", пры якім абшарнік развязваў усе праблемы сялян, а тым трэба было толькі араць зямлю ў сваё задавальненне. Гісторыя ў руках у прапаганды можа на пэўны час ператварацца ў прыгожыя міты, але ў выніку ўсё адно расстаўляе ўсё на свае месцы.

Для нядзельнага баўлення часу рэкамендуем фрагмэнт перадачы з расейскай тэлевізіі, дзе проста назвалі ўсё сваімі імёнамі. А менавіта фашызмам тое, што цяпер адбываецца ў Расеі.

Пасля двухвіліннага відэа можна пашукаць што-небудзь пра Нюрнбэрг, акрамя мастацкіх твораў. І з такімі наладкамі паглядзець. Апраўданне сваіх злачынстваў не змянілася паводле набору аргументаў. А довадная база значна павялічылася. «Ценем Гітлера» не выйшла стаць амаль 100 гадоў таму, цяпер пагатоў не выйдзе стаць «ценем недакурка». Шмат якія прапагандысты і нават "залатыя галасы" райху ўнікнулі пакарання тады, але практыка трыбунала ў справе Руанды перагледзела і гэтыя падыходы.

Хаўрусніку з сінімі пальцамі таксама лепш пачытаць проці ночы аб лёсе румынскага хаўрусніка Гітлера Антанэску. Можа, яшчэ адзін госць у начным трызненні дадасца. А то з Мілошавічам і Кадафі, здаецца, ужо ўсё абмеркавалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках